В. Ухналёў: На 16 снежня запланавана больш за тысячу сацыяльных пікетаў

На 16 снежня ў Беларусі запланаваныя шматлікія сацыяльныя пікеты. Сваю рашучасць іх правесці ўчора пацвердзіў прэзідыум Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Яны пройдуць напярэдадні ўступлення ў дзеянне новага закона аб ільготах.

Пра тое, наколькі масштабнай будзе акцыя, Еўрарадыё распавёў Валерый Ухналёў, арганізатар былога “Сацыяльнага маршу”:

“Цяпер ідзе падрыхтоўка да гэтай акцыі. І па тым, як яна ідзе, мы бачым, што будзе пададзена заявак на правядзенне не менш за тысячу пікетаў па ўсёй Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі