У вучэбным цэнтры ў Смаргоні застрэліўся 22-гадовы лейтэнант-памежнік
27 верасня ў навучальным цэнтры Інстытута памежнай службы пад Смаргонню застрэліўся малады афіцэр памежных войскаў. Па інфармацыі “Нашай Нівы”, хлопцу было 22 гады. Нядаўна ён скончыў Гродзенскі ўніверсітэт.
У дзень трагедыі лейтэнант вяртаўся з нараду, зайшоў за будынак і стрэліў сабе ў галаву. Прычыны здарэння пакуль незразумелыя. Калегі кажуць, што не выключаны варыянт няўдалага кахання.
Інфармацыю пра гібель афіцэра пацвердзілі ў Дзяржаўным памежным камітэце. А Следчы камітэт пачаў праверку па факце смерці ваеннаслужачага.