Ва Ўкраіне чакаюць інаўгурацыю прэзідэнта і суд па адмене вынікаў выбараў
Адразу дзве значныя падзеі, звязаныя з выбарамі прэзідэнта, адбыліся ва Ўкраіне ў аўторак. Па-першае, Вярхоўная рада прызначыла дату інаўгурацыі новаабранага кіраўніка дзяржавы, якім аб'яўлены Віктар Януковіч. Прынясенне прысягі прэзідэнтам Украіны павінна прайсці на ўрачыстым пасяджэнні парламента 25 лютага. А па-другое — іншы кандыдат у прэзідэнты, дзеючы прэм'ер Юлія Цімашэнка, якая не прызнае абвешчаных афіцыйных вынікаў, асабіста падала пазоў у Вышэйшы адміністрацыйны суд з патрабаваннем адмяніць пратакол Цэнтральнай выбарчай камісіі аб ўстанаўленні вынікаў прэзідэнцкай гонкі. Скарга выкладзена ў 9-ці тамах, а да яе дадаткова нададзеныя відэа-і фотаматэрыялы, якія сведчаць аб фактах фальсіфікацыі выбараў.
Юлія Цімашэнка таксама паведаміла, што у рамках свайго пазову патрабуе далучыць да судовага працэсу ў якасці сведкі аднаго з міжнародных назіральнікаў, які быў зарэгістраваны ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
"Я ўпэўненая, што сумленны працэс патрэбен не толькі 11,5 мільёнам выбаршчыкаў, якія галасавалі за дэмакратыю. Я ўпэўненая, што сумленны працэс патрэбны, у першую чаргу і Януковічу, і тым людзям, якія за яго галасавалі", — заявіла Юлія Цімашэнка пасля падачы свайго пазову ў суд.
Заяўнікі разлічваюць, што ён будзе праходзіць публічна ў прысутнасці сродкаў масавай інфармацыі.