Ва Украіне цягнік пераехаў пару падчас сэксу на рэйках

Манеўровы лакаматыў пераехаў пару, якая займалася сэксам на рэйках. Як інфармуе lenta.ru, жанчына прыблізна 30-40 гадоў загінула на месцы. Яе 41-гадовы спадарожнік атрымаў цяжкія траўмы. Яго даставілі ў лякарню ў шокавым стане.



Пацярпелы паведаміў аператыўнікам, што вяртаўся з сяброўкай з гасцей і па дарозе яны "не пераадолелі свой прыродны запал і захацелі адчуць экстрым побач з чыгуначнай каляінай". Паводле некаторых звестак, пасля таго, як медыкі вывелі мужчыну з шоку, ён запаў у кому. Цяпер робіцца ўсё магчымае, каб ён застаўся жывы.



Следчыя разглядаюць некалькі версій падзеяў. Па адной з іх пара залезла пад цягнік. які стаяў на рэйках, разлічваючы, што ён не хутка кранецца з месца. Ёсць звесткі, што пара была нецвярозая.



Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў бяспекі руху.



На фота прэс-службы МУС Украіны — месца здарэння

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі