Ва Украіне на мяжы з Беларуссю гараць лясы
Пажары ва ўкраінскіх лясах / прэс-служба Мінлясгасу
Лясныя пажары ўзніклі ва Украіне недалёка ад беларускай мяжы, паведамляе прэс-служба Мінлясгасу Беларусі.
Адзін з такіх пажараў зафіксаваны на мяжы з Камарынскім лясгасам (Брагінскі раён Гомельшчыны). Ачаг загарання размяшчаецца за 5 кіламетраў ад беларускай мяжы.
Прэс-служба Мінлясгасу апублікавала фатаздымкі, зробленыя з паветра. На іх бачна, як над лесам падымаецца дым.
Паведамляецца, што ў ахове лесу Беларусі ўважліва сочаць за сітуацыяй і рыхтуюцца да розных варыянтаў развіцця падзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.