Ва Украіне згубілі залаты батон Януковіча

Украінскія ўлады згубілі легендарны залаты батон, які належаў экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Інфармацыю пра гэта народны дэпутат Вярхоўнай Рады Дзмітрый Дабрадомаў атрымаў з Генпракуратуры. Дэпутат мяркуе, што знакаміты залаты батон скралі.

Таксама дэпутат распавёў, што мае пералік каштоўнасцяў, забраных з Міжгор’я — былой рэзідэнцыі Януковіча. Парламентарый сказаў, што каштоўнасці нават не былі канфіскаваныя, “іх паказалі толькі па тэлевізары”.

Масіўнае залатое прэс-пап’е ў выглядзе батона белага хлеба вагой у два кілаграмы Віктар Януковіч атрымаў у падарунак. Пасля ўцёкаў экс-прэзідэнта з Міжгор’я залаты батон у рэзідэнцыі знайшлі валанцёры, піша rus.delfi.lv.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі