Ва ўкраінскім Луцку мужчына захапіў аўтобус з закладнікамі (відэа)

Ва ўкраінскім Луцку мужчына захапіў аўтобус з закладнікамі (відэа)

Ва ўкраінскім Луцку мужчына захапіў аўтобус. Яго закладнікамі сталі каля 20 чалавек. Як паведамляе hromadske.ua, захопнік мае пры сабе выбухоўку і зброю. Ужо было чуваць некалькі стрэлаў.

Паліцыя Валынскай вобласці ўвяла аператыўны план "Закладнік". Цэнтр горада перакрылі. На месца здарэння выехалі ўсе службы паліцыі. Начальнік абласнога ўпраўлення паліцыі Юрый Крошка паведаміў, што да аперацыі прыцягнулі Антытэрарыстычны цэнтр Службы бяспекі.

Праваахоўнік удакладніў, што мужчына ў аўтобусе забарыкадаваўся. Ён выставіў паліцыі свае патрабаванні. паліцыя вядзе перамовы. Украінскія СМІ пішуць, што на сваёй старонцы ў сацсетках мужчына пастаянна піша пра незадаволенасць сістэмай ва Украіне.

У 11.39 стала вядома, шт сітуацыю пад свой кантроль узяў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён заявіў, што Служба бяспекі ўвяла ў дзеянне план "Бумеранг".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі