Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі дазволілі мабільныя тэлефоны

Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі дазволілі мабільныя тэлефоны

Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі салдатам тэрміновай службы дазволілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі. Праўда, абавязковая ўмова — у іх не павінен быць прадугледжаны выхад у інтэрнэт. Пра гэта распавёў камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў.

"Так, тэлефоны дазволены, цытуе словы Караева "Беларусь сегодня". — Гэта просты сродак сувязі. Для хлопцаў, асабліва ў пачатку службы, важна мець магчымасць тэлефанаваць бацькам, дзяўчыне ў зручны для гэтага час. Вядома, вайсковец не павінен тэлефанаваць тады, калі ён стаіць у шыхце ці нясе службу ў горадзе па ахове грамадскага парадку, на варце ў калоніі і г. д.".

Падчас заняткаў вайскоўцы пакідаюць свае мабільныя тэлефоны ў спецыяльных скрынях каля класаў.

Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі дазволілі мабільныя тэлефоны
Юрый Караеў у цэнтры / sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі