Ва ўрад накіраваны праект дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі"
Ва ўрад накіраваны праект праграмы "Культура Беларусі" на 2011—2015 гады, паведаміў міністр культуры Павел Латушка.
Як адзначыў міністр, праграма павінна вырашыць пытанні развіцця матэрыяльнай базы, прафесійнага мастацтва і народнай творчасці, адукацыі і навукі ў вобласці культуры.
Павысіць ў гэтай сферы чалавечы капітал і сацыяльныя стандарты у рэгіёнах, даступнасць культурнага дабрабыту, а таксама забяспечыць падтрымку айчынных вытворцаў кінапрадукцыі, паведамляе БелаПАН.