Ва Узбекістане перадумалі блакаваць Telegram, "Аднакласнікі", Instagram, YouTube

Ва Узбекістане перадумалі блакаваць Telegram, "Аднакласнікі", Instagram, YouTube

Ва Узбекістане з 3 лістапада пачалі блакаваць Telegram, Facebook, "Аднакласнікі", Instagram, YouTube, Linkedin. Такое рашэнне прыняла Дзяржаўная інспекцыя па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый гэтай краіны. Заяўляецца, што сацсеткі парушылі правілы апрацоўкі персанальных дадзеных (захоўваюць іх за межамі Узбекістана) і праігнаравалі іх запыты.

Аднак ужо ў сераду рашэнне было адменена, доступ аднаўляецца. Прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў назваў яго "непрадуманым". А кіраўніка згаданай дзяржінспекцыі адправілі ў адстаўку.

Як піша gazeta.uz, у пачатку ліпеня ва Узбекістане быў абмежаваны доступ да TikTok, "УКантакце", Twitter, WeChat і Skype. Ад іх уладальнікаў таксама патрабавалі размясціць серверы, на якіх апрацоўваюцца персанальныя даныя грамадзян, унутры краіны. На фоне гэтых абмежаванняў ва Узбекістане вырасла папулярнасць мабільных VPN-прыкладанняў, якія дапамагаюць абыходзіць блакіроўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі