Ва Узбекістане пасадзілі прастытутак за шпіянаж на карысць Таджыкістана

Як паведамляе lenta.ru са спасылкай на узбецкія СМІ, грамадзянкі Узбекістана Хуршыда Бабажонава, Нігора Кадзірава, а таксама грамадзянка Таджыкістана этнічная ўзбечка Мархамат Пулатава збіралі звесткі пра вайсковыя часці краіны, вайскоўцаў і іх ўзбраенне. Жанчыны атрымлівалі цікавую для іх інфармацыю ад вайскоўцаў і работнікаў праваахоўных органаў з ліку кліентаў прытона.



Падчас следства яны прызналіся ў зробленым. Суд прызначыў па 14 гадоў турмы кожнай. Прысуд па гэтай справе быў вынесены яшчэ ў ліпені 2013 года, аднак падрабязнасці справы сталі вядомыя толькі цяпер.



Паведамляецца, што Кадзіраву таджыкская разведка завербавала ў 2006 годзе. Тады жанчыну затрымалі ў адным з прытонаў Душанбэ за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі краіны. Вярнуўшыся ва Узбекістан, яна завербавала Бабажонаву. Пазней да іх далучылася Пулатава, якая таксама займалася прастытуцыяй і зводніцтвам.



Жанчыны перадавалі інфармацыю "замоўцам" у 2010-2011 гадах. Калі і пры якіх абставінах іх затрымалі, невядома.



Дарэчы, у 2006 годзе ва Узбекістане фігурантамі "шпіёнскай справы" сталі пяць чалавек. Прычым адна з іх, нейкая Паянава, па звестках следства, збірала інфармацыю для таджыкскіх спецслужбаў пад выглядам прастытуткі.



Фота — tulapressa.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі