Ваенная камендатура: Святочны салют у нас кожны год розны (відэа)
Феерверк правядуць 30 залпамі на агнявых пазіцыях у Мінску і ўсіх абласных цэнтрах.
Традыцыйны святочны салют у гонар дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці пройдзе сёння ва ўсіх абласных цэнтрах, у Мінску і ў Брэсцкай крэпасці. Ён пачнецца ў 23.00, адразу пасля завяршэння акцыі “Заспяваем гімн разам”.
Як распавёў у інтэрв’ю БЕЛТА ваенны камендант ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі Анатоль Грыцаў, кожны год святочныя феерверкі ў Беларусі розныя і звычайна не паўтараюцца. Гэта звязана з тым, што кожны год вайскоўцы закупляюць новыя феерверкавыя вырабы.
Святочны салют будуць выпускаць 30 залпамі на ўсіх агнявых пазіцыях у буйных беларускіх гарадах, за выключэннем стэлы “Мінск — горад-герой”. Тут салют будзе практычная няспынным: устаноўкі для феерверкаў былі сёлета мадэрнізаваныя, а таксама з’явіліся новыя феерверкавыя вырабы, што зробіць салют больш відовішчным.
Пры гэтым вайскоўцы папярэджваюць, што назіраць за феерверкам лепей з адлегласці ад салютнай устаноўкі, не меншай за 600 метраў.