Вакульчык заявіў, што "шклянога караля" Мураўёва затрымаў КДБ

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык 11 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў распавёў журналістам пра гучную справу затрымання вядомага беларускага бізнэсмена Аляксандра Мураўёва. Паводле яго слоў, агулам па ёй супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя 6 чалавек. Іх абвінавачваюць у вывазе за мяжу капіталу і нейкага абсталявання. 

Усяго зараз, кажа Вакульчык, "расследуюцца тры эпізоды злачынных дзеянняў, але цалкам верагодна, што іх будзе больш". Да таго ж, па словах сташыні КДБ, не выключана, што больш будзе і затрыманых па "справе Мотавела". Прычым, гаворка ідзе пра "службовых асобаў з дзяржаўных органаў".

Як паведамляла Еўрарадыё, паводле неафіцыйнай інфармацыі, уладальніка "Мотавела" і шклозавода "Ялізава" Аляксандра Мураўёва затрымалі 3 чэрвеня. Разам з ім за кратамі нібыта апынуліся два родныя браты — Сяргей і Андрэй, а таксама некалькі партнёраў.

Адзначаецца, што Аляксандр Мураўёў, займае 36-ы радок у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў нашай краіны.

Фота: tut.by, bymedia.net, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі