Валерый Вакульчык пацвердзіў затрыманне Яўгена Баскіна
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык пацвердзіў затрыманне бізнесмена Яўгена Баскіна. Аб затрыманні генеральнага дырэктара кампаніі “Сервалюкс” стала вядома раніцай 15 сакавіка.
Па словах Вакульчыка, разам з бізнесменам за кратамі апынуўся фінансавы дырэктар і іншыя супрацоўнікі кампаніі. Агулам сёння затрымалі 15 службовых асобаў групы кампаній "Сервалюкс" і "Экамол Агра". Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Толькі са суткі следства налічыла стратаў на 370 млрд рублёў, інфармуе БелаПАН. Баскін спрабаваў пакінуць краіну, яго затрымалі ў аэрапорце.
Адзначым, што цэнтральны офіс групы кампаній "Сервалюкс" знаходзіцца ў Магілёве. Затрыманні былі там праведзеныя ў панядзелак у другой палове дня. Усіх затрыманых супрацоўнікі спецслужбаў вывезлі ў сталіцу.
Кампанія “Сервалюкс” з'яўляецца самым буйным у Беларусі вытворцам мяса птушкі. Баскін уваходзіць у шасцёрку самых паспяховых бізнесменаў краіны па версіі “Ежедневника”.
Старшыня КДБ: Затрыманыя 20 чалавек, Юрый Чыж уцякаў на аўтамабілі