Валейбалісты "Шахцёра" і "Будаўніка" выбылі з розыгрышу еўракубкаў
20 снежня два беларускія валейбольныя клубы выбылі з еўрапейскіх кубкавых турніраў.
Мінскі "Будаўнік" у 1/32 фіналу Кубка ЕКВ у сябе дома прымаў італьянскую "П'ячэнца". Першы сэт гаспадары выйгралі з лікам 25:23. Аднак потым італьянцы ўзялі верх і выйгралі тры партыі запар — 25:14, 25:21, 25:20, інфармуе БЕЛТА. У першым матчы італьянцы на сваёй пляцоўцы таксама выйгралі з лікам 3:1.
Салігорскі "Шахцёр" у 1/16 фіналу Кубка выкліку ў расійскім Новым Урэнгоі сустракаўся з мясцовым "Факелам". Гульня таксама сконычлася пройгрышам беларускай каманды з лікам 1:3 (12:25, 26:24, 20:25, 16:25). Першая сустрэча сапернікаў, якая прайшла 8 снежня ў Магілёве, скончылася "сухой" перамогай расіян — 3:0.
У Кубку выкліку змагаліся яшчэ дзве беларускія каманды. За выхад у 1/8 фіналу спрачалісябарысаўскі "БАТЭ-БДУФК" і "Легіён" з Абухава. Першая гульня паміж імі, якая прайшла ў Лідзе, засведчыла ўпэўненую перавагу барысаўчан — 3:0. У другой сустрэчы "Легіён" выйграў з лікам 3:2 ( 25:21, 21:25, 25:27, 25:20, 15:8).