Валейбол: жлобінскі “Металург” абыграў кіпрыётаў на Кубку выкліка
Валейбалісты жлобінскага “Металурга” паспяхова стартавалі ў розыгрышы Кубка выкліка, паведамляе БЕЛТА. У першым паядынку ў Гомелі віцэ-чэмпіёны абыгралі гасцей з кіпрскай “Амоніі” з лікам 3:1. Паўторную сустрэчу яны правядуць 23 кастрычніка ў Нікосіі. Пераможца гэтай дуэль на наступнай стадыі сустрэнецца са швейцарскім клубам “Шэнуа”. На другой стадыі Кубка выкліка падключыцца да барацьбы мінскі “Будаўнік”, які памераецца сіламі з іспанскай “Мальёркай”. Першы паядынак чэмпіён Беларусі правядзе дома 16-18 лістапада, а сустрэчу ў адказ — у гасцях 23-25 лістапада.