Валянціна Церашкова гатовая паляцець на Марс і не вярнуцца


Церашкова прызналася, што Марс — яе любімая планета і яна даўно марыць пра палёт на яе. Пры гэтым яна кажа, што разумее сітуацыю: найхутчэй, першы палёт на Марс будзе ў адзін бок.


Таксама Валянціна Церашкова распавяла пра таямніцу, якую захоўвала 30 гадоў. У першыя суткі яе палёту ў космас здарылася пазаштатная сітуацыя: праграма пры спуску была закладзена не на зніжэнне, а на пад'ём арбіты карабля. Яна паведаміла пра гэта на Зямлю, атрымала новыя дадзеныя і заклала іх у кампутар. Пасля ўдалага прызямлення заснавальнік савецкай касманаўтыкі Сяргей Каралёў папрасіў Церашкову не гаварыць пра здарэнне. І яна маўчала.


БЕЛТА нагадвае, што бацькі Валянціны Церашковай — ураджэнцы Беларусі. Яе бацька — з Бялыніцкага раёна, маці — з Дубровенскага. Церашкова, якая здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га, не хавае сваё беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.

Першая жанчына-касманаўт: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама

Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі