Вандалы, разбурыўшыя 63 магілы ў Полацкім раёне, затрыманыя

Вандалы, разбурыўшыя 63 магілы ў Полацкім раёне, затрыманыя

Маладыя людзі, якія разбурылі 63 надмагілля і спалілі 5 магілаў на могілках “Экімань”, што ў Полацкім раёне, затрыманыя. Паведамляе УУС Віцебскай вобласці.

Пагром на могілках быў учынены ноччу 6 лістапада. Праваахоўнікі па пакінутых слядах, а таксама пры дапамозе іншых рэчавых доказаў дачыненне да злачынства 16-гадовага падлетка, які знаходзіўся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Падчас далейшых вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі выйшлі на двух ягоных паплечнікаў. Імі апынуліся жыхары Полацка 16 і 25 гадоў.

Па гэтым факце Полацкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата і расследуецца крымінальная справа па ч.1 арт.347 (здзек над магілай) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Следчыя працягваюць працу: усталёўваюць агульную суму нанесенай шкоды, дапытваюць падазраваных асоб, шукаюць сведак, прызначаюць неабходныя экспертныя даследаванні.

Фота: sk.gov.by 

Вандалы, разбурыўшыя 63 магілы ў Полацкім раёне, затрыманыя
Фота: sk.gov.by
Вандалы, разбурыўшыя 63 магілы ў Полацкім раёне, затрыманыя
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі