Варта глядзець? Што крытыкі пішуць пра спін-оф "Гульні тронаў"
Кадр з серыяла "Дом цмока" / HBO
Адбылася прэм'ера серыяла "Дом цмока" — прыквела папулярнай "Гульні тронаў". Дзеянне развіваецца за дзвесце гадоў да барацьбы Дэйнэрыс Таргарыен, Сэрсэі Ланістэр і іншых персанажаў за жалезны трон. У цэнтры сюжэта — грамадзянская вайна ў выдуманым Вэстэрасе паміж дзвюма галінамі кіраўнічага сямейства Таргарыенаў. Словам, гледачоў зноў чакаюць інтрыгі, смерці і нечаканыя павароты сюжэта.
Якія водгукі "Дому цмока" даюць сусветныя крытыкі?
"Раскошнае тэлебачанне"
Брытанская The Guardian паставіла першай серыі "Дома цмока" чатыры зоркі з пяці — для прыдзірлівых крытыкаў выдання гэта вельмі высокая адзнака. У сваёй рэцэнзіі газета піша, што серыял — "цудоўнае, раскошнае тэлебачанне".
"Першая серыя "Дома цмока" проста захапляльная. На працягу гадзіны ён паказвае ўсё, што зрабіла яго папярэдніцу, "Гульню тронаў", такім тытанам маленькага экрана, асабліва калі яна была ў росквіце сіл", — пішуць у водгуку на серыял.
Ацэнкі гледачоў
На папулярным сэрвісе Rotten Tomatoes "Дом цмока" мае ацэнку 88% ад гледачоў — агульны бал ад крытыкаў там крыху меншы, 82%.
На IMDb серыял мае ацэнку дзевяць з дзесяці на падставе больш чым трыццаці тысяч водгукаў гледачоў. Карыстальнікі Metacritic больш патрабавальныя: ад іх "Дом цмока" пакуль атрымаў толькі 7,6 бала з дзесяці магчымых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.