Варыянт каранавіруса ХЕС у Беларусі пакуль не выявілі — Мінздароўя

Каранавірус, ілюстрацыйнае фота

Каранавірус, ілюстрацыйнае фота

На цяперашні час варыянт каранавіруса XEC у Беларусь не знойдзены, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Сітуацыю з новымі варыянтамі каранавіруса пастаянна манітораць спецыялісты НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Мінздароўя папярэджваюць, што каранавірус мае высокую генетычную разнастайнасць, таму класіфікацыя варыянтаў віруса з цягам часу можа мяняцца.
 
Варыянт ХЕС быў упершыню выяўлены ў Германіі сёлета ў чэрвені. Выпадкі XEC зарэгістраваныя ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі ды іншых краінах.

XEC з'явіўся ў выніку рэкамбінацыі двух варыянтаў Омікрона FLIRT.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі