Васьміног-аракул у матчы за 3 месца прагназуе перамогу Нямеччыны

Васьміног Пауль з нямецкага горада Аберхаўзена зрабіў прагноз на матч чэмпіяната свету 2010 за трэцяе месца паміж зборнымі Ўругвая і Нямеччыны. Футбольны аракул прадказвае перамогу сваіх суайчыннікаў. Дагэтуль васьміног не памыліўся ніводнага разу, прадказаўшы вынік усіх шасці матчаў, якія зборная Нямеччыны згуляла на мундзіале. У тым ліку і паразу ад Іспаніі ў паўфінале, перадае www.sports.ru.

Нагадаем, матч за 3 месца паміж зборнымі Нямеччыны і Ўругвая пачнецца 10 ліпеня ў 21:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі