Ваяваць ці гандляваць: ці прабачаць украінцы Лукашэнку — стрым з Тышкевічам
Лукашэнка абяцаў украінцам, што з тэрыторыі Беларусі на зямлю Украіны калі хто і прыедзе, то не на танку, а толькі на трактары. Але чарговы раз падмануў: тэрыторыя Беларусі стала плацдармам для расійскіх акупантаў. Адсюль на Кіеў і другія гарады поўначы Украіны пайшлі расійскія танкі, салдаты, паляцелі самалёты і ракеты. І лятуць да гэтага часу. А ў адказ з боку Украіны не прагучала ніводнага стрэлу.
Чаму ва Украіне верылі абяцанням і гарантыям Лукашэнкі насуперак перасцярогам? Што спыняе ўкраінскіх вайскоўцаў ад адказу на атакі з тэрыторыі Беларусі? Ці мяняецца стаўленне ўкраінцаў да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.