Вайсковая пракуратура за 1,5 года не выявіла фактаў утойвання злачынстваў
У 2008 годзе і за першыя сёлетнія паўгода не выяўленыя факты утойвання злачынстваў органамі дазнання Ўзброеных сіл, органаў памежнай службы і ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Пра гэта сведчаць матэрыялы праверкі, праведзенай Беларускай ваеннай пракуратурай. Як адзначае БелаПАН, яна датычыла захавання законнасці ў дзейнасці органаў дазнання. Вынікі праверкі паказалі, што прынятыя меры па рэфармаванні сістэмы органаў дазнання былі дзейснымі, дазволілі значна скараціць колькасць дапушчаных парушэнняў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.
У той жа час, як прызнаюць у пракуратуры, праверкай выявіла асобныя парушэнні парадку рэгістрацыі і ўліку заяў і паведамленняў, падаўжэння тэрмінаў правядзення праверак па заявах і паведамленнях пра ўчыненыя злачынствы.
Міжгарнізоннымі і прыроўненымі да іх вайсковымі пракурорамі адмененыя 34 пастановы аб адмове ў пачынанні крымінальнай справы. Асноўная прычына адмены — няпоўнасць праведзеных праверак.
Па выніках выяўленых парушэнняў вайсковымі пракурорамі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 15 дазнаўцаў і 3 начальнікі органаў дазнання.