Вечар будзе ветраны: сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцу і моцныя залевы

У Гідраметцэнтры папярэдзілі пра памаранцавы ровень небяспекі /pixabay
У Гідраметцэнтры папярэдзілі пра памаранцавы ровень небяспекі /pixabay

Навальніцы і моцныя залевы прагназуюць сіноптыкі гэтым вечарам у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі.

Гідраметцэнтр абвясціў для гэтага рэгіёна памаранцавы узровень небяспекі.

“Сёння, 1 ліпеня (субота), у перыяд з 16 ч да 22 ч па паўднёва-ўсходняй палове чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с”, — расказалі сіноптыкі.

У сталіцы таксама будзе ветрана. Мінчукоў чакае навальніца, месцамі па горадзе магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі