Velcom купляе "Атлант Тэлекам"

Velcom купляе "Атлант Тэлекам"

Холдынг "Telekom Austria Group", які валодае кампаніяй velcom у Беларусі, купляе беларускага аператара фіксаванай сувязі "Атлант Телекам". Дасягнута пагадненне пра набыццё стопрацэнтнай долі статутнага фонду інтэрнэт-правайдэра і даччынай кампаніі "Тэлесетка" ў прыватнай інвестыцыйнай кампаніі "ЗУБР Капітал" і Еўрапейскага Банка Рэканструкцыі і Развіцця.

Прэс-служба velcom адзначае, што ў выніку гэтага аб'яднання "на беларускім тэлекамунікацыйным рынку з'явіцца новы буйны гулец". Мяркуецца, што здзелка будзе завершаная ў бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі