Velcom павысіць кошт паслуг мабільнай сувязі
Кампанія Velcom з 1 красавіка павысіць кошт паслуг мабільнай сувязі. Падаражанне не перавысіць 3%. Яно закране абаненцкую плату, мабільны інтэрнэт, SMS, MMS, кошт выходных выклікаў на нумары абанентаў нашай краіны. Больш падрабязна гл. тут.
Таксама кампанія інфармуе, што з 1 сакавіка ў сярэднім на 9% падаражаюць паслугі на шэрагу тарыфаў фіксаванай сувязі і тэлебачання для прыватных і карпаратыўных кліентаў.
Фота: Fotolia