Velvet Revolver прызналіся ў плагіяце
Рокеры Velvet Revolver фактычна прызналі сябе вінаватымі ў плагіяце і пагадзіліся падзяліцца аўтарскімі адлічэннямі ад альбома «Contraband» (2004) з удзельнікам малавядомай лонданскай групы Voodoo Six Тоні Ньютанам.
Ньютан заўважыў, што песня «рэвальвераў» «Dirty Little Thing» адзін у адзін знятая з яго кампазіцыі «Cyber Babe», якая была выдадзеная у 1999-м годзе папярэдняй камандай музыкі Dirty Deeds.
Музыка расказаў, што некалькі гадоў таму яму патэлефанаваў сябар і спытаў, ці мае ён дачыненне да песні Velvet Revolver. Вядома, Тоні здзівіўся і адказаў адмоўна. Яшчэ больш музыка быў здзіўлены, калі нарэшце сам пачуў гэтую песню – асноўная мелодыя і гітарны рыф «Dirty Little Thing» дакладна паўтаралі прыдуманыя ім, але для «Cyber Babe».
Ньютан адразу звязаўся са сваімі выдаўцамі, каб пацікавіцца, ці не прадавалі яны каму-небудзь песню. Тыя запэўнілі, што нічога падобнага не рабілі, і паабяцалі разабрацца з гэтым пытаннем.
"Спадзяванняў на нешта было мала, — кажа Ньютан, — але неўзабаве Velvet Revolver пагадзіліся перадаць частку аўтарскіх адлічэнняў".
Трэба дадаць, што па дамове з Velvet Revolver Тоні Ньютану будзе пералічаная пятая частка прыбыткаў, атрыманых ад публікацыі «Contraband». Акрамя таго, музыка будзе атрымліваць свае роялці і ад наступнага камерцыйнага распаўсюджвання і публічнага выканання «Dirty Little Thing».
Нагадаем, што зараз Velvet Revolver знаходзяцца ў змушаным творчым адпачынку, звязаным з пошукам новага вакаліста.
Фота: blogs.sfweekly.com