Венецыянская камісія крытычна ацаніла праект Канстытуцыі Лукашэнкі

Венецыянская камісія крытычна ацаніла праект Канстытуцыі Лукашэнкі

Венецыянская камісія крытычна ацаніла праект Канстытуцыі, падрыхтаваны ў Беларусі з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Яна лічыць, што папраўкі не ліквідуюць наяўнага моцнага дысбалансу галін улады, а могуць нават узмацніць яго.

Як вядома, праект паправак у Канстытуцыю прапанаваны на рэферэндум. У справаздачы Венецыянскай камісіі адзначаецца, што ў ім па-ранейшаму адсутнічае вяршэнства закона, няма незалежнай судовай улады, кіраўнік дзяржавы захоўвае кантроль над парламентам, можа адначасова займаць пасаду старшыні Усебеларускага народнага сходу (а значыць паўнамоцтвы канцэнтруюцца ў руках адной асобы).

Таксама адзначаецца, што грамадскае абмеркаванне праекта звялося да фармальнасці (а былі і выпадкі, калі ўдзельнікаў абмеркавання затрымлівалі).

Венецыянская камісія ці Еўрапейская камісія за дэмакратыю праз права — гэта кансультацыйны орган па канстытуцыйным праве, які дзейнічае пры Савеце Еўропы.

Цэнтрвыбаркам РБ у Венецыянскую камісію не звяртаўся, заявіў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі