Са шторкамі і без: як прайшоў першы дзень галасавання на рэферэндуме
Улады сцвярджаюць, што ў першы дзень датэрміновага галасавання па новай Канстытуцыі прагаласавала 6,19% выбаршчыкаў. Статыстыка па рэферэндуме малюецца прыкладна такая ж, як на прэзідэнцкіх выбарах у 2020-м. То бок, будзе яўка ў 30-40% яшчэ да пачатку асноўнага дня галасавання.
Разам з тым, апошнімі днямі стала вядома пра затрыманне нават тых незалежных назіральнікаў, якія былі дапушчаныя на ўчасткі.
Ці значыць усё гэта, што дэмакратычным сілам неабходна карэктаваць сваю стратэгію? І як паводзіць сябе сумленнаму выбаршчыку? Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання? Ці былі сюрпрызы? Ці, наадварот, усё чакана? Расійскія вайскоўцы "засталіся" ў Беларусі на рэферэндум — гэта нешта змяняе? А сітуацыя ва Украіне як-небудзь уплывае?
Абмяркоўваем усё гэта з Аленай Жываглод з "Сумленных людзей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.