Венгерскі амбасадар: "Прычым тут Еўрарадыё, прычым тут Белсат?"

Абмасадар Венгрыі, якая з 1 студзеня на наступныя паўгода пераняла старшыньства ў Савеце міністраў ЕС, у сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказаў пра прыярытэты венгерскай палітыкі і ацэнку падзеяў у Беларусі.

Фэрэнц Контра"Усё, што адбывалася 19-га снежня, — выбары, якія не адпавядалі стандартам АБСЕ, разгром мірнай дэманстрацыі — сталі для нас нечаканасцю. Нам цяжка зразумець, чаму беларускае кіраўніцтва, вобразна кажучы, ляснула дзвярыма".

Фэрэнц Контра нагадаў, што па падзеях 19 снежня была зроблена спецыяльная заява Кэтрын Эштан і Хілары Клінтан, у якой была дакладна выкладзеная пазіцыя ЕС і ЗША ў адносінах да Беларусі. Апрача таго, сумесную заяву зрабілі міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі і Швецыі. Таму патрэбы рабіць заявы на ўзроўні амбасадараў краін ЕС няма. Але яны ўжо скіравалі дзве ноты ў беларускі МЗС, адзначыў амбасадар.

Фэрэнц Контра"У дыпмламатычнай ноце выказваецца наша занепакоенасць сітуацыяй, запыт аб стане здароўя арыштаваных людзей, у тым ліку былых кандыдатаў у прэзідэнты. Мы папрасілі аб сустрэчы з імі, каб мець дакладную інфармацыю аб стане іх здароўя перад брусэльскім абмеркаваннем беларускага пытання".

Амбасадар асобна згадаў дзеянні праваахоўных органаў і спецслужбаў у дачыненні да журналістаў.

Фэрэнц Контра: "Як мы разумеем, арыштавалі не толькі ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі, але і даволі шмат журналістаў. Не зусім зразумела, у чым іх віна. Еўрасаюз надае вялікую важнасць прынцыпам свабоды слова і друку. І прычым тут Белсат і Еўрапейскае радыё для Беларусі? Яны што — парушылі нейкія законы?.. І яшчэ двое журналістаў, якія напэўна патрапілі турму з-за таго, што пішуць...[маюцца на ўвазе журналістка "Новой газеты" Ірына Халіп і рэдактарка сайта "Хартыя-97" Наталля Радзіна, якіх вінавацяць "у арганізацыі масавых беспарадкаў" - заўвага Еўрарадыё]".

Амбасадар Венгрыі Фэрэнц Контра і старшыня Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель

Нагадаем, паседжанне міністраў замежных спраў усіх 27 краін Еўрасаюза  запланаванае на 31 студзеня. На ім магчыма прымуць рашэнне зняць "замарозку" на ўезд у ЕС беларускім чыноўнікам, прычым іх спіс можа быць пашыраны. Магчыма, тады еўрапейскія міністры прымуць рашэнне і аб іншых санкцыях.

Фэрэнц Контра: "Я не хацеў забягаць наперад, але сапраўды міністры многіх краін ЕС прапанавалі такія санкцыі ўвесці... Спіс неўязных чыноўнікаў існуе, але зараз ён замарожаны. Канечне, ён ужо не адпавядае цяперашнім рэаліям. Таму хутчэй за ўсё яго трэба будзе абнавіць. І такая праца вядзецца".

У любым выпадку, на думку абмасадара, калі ў Беларусі з'явяцца новыя палітычныя зняволеныя, то адносіны ЕС і Беларусі "будуць кардынальна мяняцца". Што да Ўсходняга Партнёрства, то ступень удзелу ў ім Беларусі залежыць ад беларускага кіраўніцтва, падрэсліў Фэрэнц Контра. Існуе ўражанне, што з беларускага боку падае жаданне супрацоўнічаць. Па яго словах, для ўдзелу ў гэтай праграме існуюць пэўныя ўмовы, і той, каму яны не падабаюцца, не будзе ўдзельнічаць.

Сярод прыярытэтаў Венгрыі падчас свайго старшыньства ў ЕС амбасадар назваў інтэграцыю цыганскай супольнасці, Дунайскую водную стратэгію, спрыянне хуткаму ўваходжанню ў ЕС Харватыі, абнаўленне палітыкі добрасуседства і супрацоўніцтва з краінамі Ўсходняй Еўропы.

Глядзі таксама:

Якаўлеўскі: Вынікі адносін ЕС-Беларусь апісаныя ў артыкуле New York Times
Нямецкі дэпутат: Мы ў шоку. Ніхто не мог прадугадаць такі паварот падзей

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі