Вераніка Круглова змяніла амплуа жонкі на амплуа спявачкі
На мінулым тыдні праект KRIWI у чарговы раз даў канцэрт у Мінску. Вераніка Круглова раптоўна з’явілася на беларускай сцэне пасля вялікай паўзы. Калі KRIWI з удзелам Вайцюшкевіча і Паўлава спыніў сваё існаванне, Вераніка з’ехала ў Берлін. Цяпер яна зноў дае канцэрты ў Мінску і кажа, што за апошнія некалькі гадоў стамілася ад ролі жонкі, мамы і ад гаспадаркі і зараз зноў адчувае ў сабе сілы і амбіцыі. Канцэрт у Маладзёжным Тэатры Эстрады, на жаль, не сабраў поўную залю, але Вераніка Круглова не пакрыўдзілася. Яна кажа, што тыя, хто шукае яе песень, заўсёды побач. Вядома, гэта сябры, блізкія людзі і верныя прыхільнікі. Больш за тое, KRIWI толькі на пачатку сваёй рэінкарнацыі.
Падчас канцэрту Вераніка звярнула ўвагу, што цяпер яе праект складаецца з музыкаў, што маюць вышэйшую музычную адукацыю, маўляў, ня кожны можа сабе такое дазволіць.
Сучасны KRIWI складаецца з наступных музыкаў:
Слава Сергіенка (бас), Ігар Гарбачэўскі (гітара, вакал), Раман Цябут (барабаны, перкуссія), Карэн Карапецян (скрыпка), Вольга Гарбачэўская (бэк-вакал), Валерыя Валадзько (яшчэ адна бэк-вакалістка вядомая нам па праекце “Гаротніца”).
Як і абяцала Вераніка Круглова, канцэрт быў незвычайна добрым і візуальна прывабным. Яе муж зрабіў для канцэрту адмысловы відэашэраг, які змяшчаў розныя стылі: ад краявідаў Беларусі і відэазамлёвак бабулек у вясковым асяроддзі, да геаметрычных фігур, якія рухаюцца гіпнатычна.
Сярод відэашэрагу быў і даволі кранальны мульцік пра жанчыну, што прадае квіткі ў прыбіральні і чытае часопіс “Happy Woman”, а потым раптоўна знаходзіць на сваім століку кветкі замест грошай.
Побач з разнастайнымі па стылі фрагментамі відэа, такімі ж разнастайнымі былі і аранжыроўкі песень KRIWI.
“Зязюля”, выкананая ў стылі “антываеннага кабарэ”, як лічыць сам гурт, дзе паміж беларускім тэкстам гучыць і нямецкі. Памятаеце вядомую песеньку Марлен Дытрых, якую спяваў яшчэ Алег Несцераў (Мегаполіс) і Маша Макарава:
Где цветы ? Дай мне ответ
Где они остались ?
Где цветы ? Дай мне ответ
Где они растут
Где цветы ? Дай мне ответ
Девушки сорвали - и вот их нет
Когда же все это поймут ?
Когда же все поймут ?...
“За туманам” – песня, якая як мага лепш асацыюецца з KRIWI, ператварылася ў складаную рок-пьесу. “Ай, на гары” Карэн расфарбаваў электроннымм падкладкамі і скрыпкай з флэнджэрам.
Вераніка не забылася і на самых маленькіх сваіх слухачоў. Калі яна пела песню “Колыбельная”, да яе далучыліся дзеткі. Яшчэ Вераніка расказала, што “Колыбельная”– гэта песня, ад якой “плачуць немцы, а цяпер мы выпрабуем яе на вас”.
Новы праект KRIWI гучыць па-новаму і ён шукае сябе, як любы гурт, які толькі пачынае жыць. Музыкі эксперыментуюць і дазваляюць сабе рабіць густоўную мяшанку са стыляў. Прыгожыя аранжыроўкі, яркая дынаміка, прафесійнае выкананне – ўсё гэта ёсць і будзе. Сама Вераніка кажа, што яна мае вялікі давер да сваіх калег і таму не супраць аніякіх новых і незвычайных фішачак. Круглова некалькі раз звярнула ўвагу слухачоў на тое, што яна не спявае фольк, таму што мае адукацыю “акадэмічнага харавіка і займаецца не фолькам, а проста агучвае свае ўражанні ад яго”.
Зараз KRIWI рыхтуе цэлы альбом, які пішацца ў хатняй студыі Веранікі Кругловай. Зараз запісана ўжо 11 трэкаў, а на гэтым тыдні гурт едзе ў Расію, Германію і плануе ў будучым зрабіць шэраг канцэртаў па рэгіёнах.
Усім жа тым, хто прапусціў канцэрт рэінкарніраванага KRIWI мы прапануем фотасправаздачу.
Цешціся!