Верніка пакаралі трыма месяцамі турмы за адмову ад войска
Івана Міхайлава, які адмаўляўся служыць у войску з рэлігійных перакананняў, асудзілі на тры месяцы турмы. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода". З улікам таго, што Міхайлаў знаходзіцца пад вартай ад 20-га снежня, ён прабудзе за кратамі яшчэ 1,5 месяца.
Нагадаем, Івана Міхайлава вінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад службы ў войску. Сам хлопец заявіў, што ён вернік і не хоча парушаць запавет “Не забі”. У службе ў рэзэрве яму адмовілі.
Нагадаем, Івана Міхайлава вінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад службы ў войску. Сам хлопец заявіў, што ён вернік і не хоча парушаць запавет “Не забі”. У службе ў рэзэрве яму адмовілі.