Вершы беларускага сенатара з'явіліся ў магілёўскіх тралейбусах
Ініцыятарам праекта “Паэзія ў метро” выступіла кампанія “Будзьма беларусамі!”
Гэтая серыя праекта прысвячаецца 100-годдзю Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Юбілей адзначаецца сёлета.
У тралейбусах маршрутаў №2 і №4 вывешаныя вершы паэтаў універсітэцкага клуба “Натхненне”, які існуе болей за 20 год. Таксама з'явіліся творы вядомых выпускнікоў МДУ — археолага і чальца Савета Рэспублікі Ігара Марзалюка і дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова.
Мясцовы каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрый Стукалаў кажа, што вершы правісяць у тралейбусах мінімум 10 дзён. Спачатку планавалася, што вершы будуць запісаныя і пасажыры змогуць іх слухаць. Аднак зрабіць гэта не ўдалося, бо кіроўцам трэба пастаянна абвяшчаць прыпынкі.
Фота Ігара Марзалюка — msu.mogilev.by