Беларускія вершы пра каханне

Каханне / euroradio.fm
У лютым ва ўсім свеце адзначаюць Дзень святога Валянціна. У гэты дзень асаблівую ўвагу надаюць сваім каханым і святкуюць сам факт кахання. Пастаяннымі атрыбутамі Дня ўсіх закаханых сталі і кветкі, і падарункі, і паштоўкі, і, вядома ж, вершы пра каханне.
Беларускія паэты стварылі шмат твораў на гэтую тэму. Пра каханне пісалі і Максім Багдановіч, і Янка Купала, і Максім Танк, і многія іншыя. Дарэчы, вы ведалі, што на беларускую мову перакладзены нават санеты Уільяма Шэкспіра?
Публікуем невялікую падборку вершаў пра каханне на беларускай мове. Яны спецыяльна аформлены як паштоўкі — каб вы маглі захаваць іх сабе і, вядома, павіншаваць каханых. Ці адправіць як “валянцінку” — хто ведае!
Мы ўжо згадвалі, што на беларускую мову перакладзены і санеты Шэкспіра, таксама прысвечаныя каханню. Прыводзім некалькі цытат (у перакладзе Уладзіміра Дубоўкі):
***
Твой вобраз, на здзіўленне мастакам,
У сэрцы вока мне маё стварыла.
Жывая рама для яго - я сам.
У ім - выдатная мастацтва сіла.
***
Вазьмі любоў, любімы мой, вазьмі!
Ці будзеш толькі, ўзяўшы, багацей?
Любоў, мой любы, знаная людзьмі,
Твая і так уся была раней.
***
Адоніс быў для хараства узорам.
Перад тваім - адбітак ён слабы.
З красой Гелены параўнаць не сорам
Красу тваю у нашыя гады.
Кахання вам!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.