Ветэранам органаў унутраных спраў ва Украіне раздадуць зброю
Ветэраны будуць дапамагаць паліцыі забяспечваць правапарадак / facebook.com/UA.National.Police
Нацыянальная паліцыя Украіны будзе выдаваць зброю ветэранам органаў унутраных спраў. Такі загад аддаў старшыня Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка, паведамляе агенцтва УНІАН.
Зброю раздадуць усім ветэранам органаў унутраных спраў, хто гатовы абараняць Украіну. Мяркуецца, што яны будуць дапамагаць праваахоўным органам забяспечваць правапарадак на тэрыторыі ўкраінскіх населеных пунктаў.
Паведамляецца, што працэдура з прычыны расійскай агрэсіі будзе максімальна спрошчаная.
У ноч на чацвер прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку ўварвання ва Украіну. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўвёў у краіне ваеннае становішча. Вярхоўная Рада Украіна ўхваліла гэтае рашэнне.
Зяленскі таксама заклікаў украінцаў не панікаваць. "Мы працуем, армія працуе", — сказаў ён. І паабяцаў рэгулярна звяртацца да нацыі. "Мы пераможам, мы моцныя, мы — гэта Украіна", — заявіў украінскі прэзідэнт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.