Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі ўжо меней за 7500

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі ўжо меней за 7500

У Беларусі істотна скарачаецца колькасць ветэранай Вялікай Айчыннай вайны. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на звесткі Міністэрства працы, на 1 студзеня 2018 года іх было 9030 чалавек, а ўжо на 1 кастрычніка мінулага года — 7457 чалавек.

Найболей ветэранаў ВАВ на 1 кастрычніка мінулага года жыло ў Мінску (2104), а найменей — у Гродзенскай вобласці (526). На Магілёўшчыне іх было 712, на Віцебшчыне — 1021, на Брэстчыне — 971, на Гомельшчыне — 1109, у Мінскай вобласці — 1014.

Усяго пяць гадоў таму (на 1 красавіка 2014 года) у Беларусі жыло 20 694 ветэраны. У 2006 годзе іх было болей за 72 тысячы.

На 1 кастрычніка мінулага года ў Беларусі было 400 чалавек, узрост якіх перавышаў 100 гадоў. Найболей доўгажыхароў было ў Мінску (63), а таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях — па 62.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі