Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка не ўгаварыў Расію знізіць кошты на газ

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка не ўгаварыў Расію знізіць кошты на газ

Перамовы пра зніжэнне коштаў на расійскі газ для Беларусі скончыліся безвынікова. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскага віцэ-прэм'ера Аркадзя Дварковіча. Перамовы праходзілі паміж ім і беларускім віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам.

"Прагрэсу па пытанні цаны газу для Беларусі пакуль няма" — заявіў намеснік прэм'ер-міністра Расіі.

Як паведамлялася раней, афіцыйны Мінск вядзе перамовы з Расіяй, каб знізіць кошты на пастаўкі газу. Расійскі бок адмаўляецца паніжаць кошты, таму перамовы выйшлі на ўзровень віцэ-прэм'ераў.

Напярэдадні, 28 траўня, міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак заявіў, што зніжаць цану на газ лдя Беларусі не плануецца. Па яго словах, цяпер газ для нашай краіны павінен каштаваць 132 долары ЗША за тысячу кубаметраў (да гэтага — 142 долары).

Расійскі бок лічыць, што Беларусь ужо завінавацілася "Газпраму"больш за 125 мільёнаў долараў за першыя чатыры месяцы года. Тым часам Мінэнерга Беларусі лічыць, што ніякай запазычанасці няма і што газ трэба лічыць па 73 долары за тысячу кубаметраў. Пры гэтым кіраўнік беларускага Мінэнерга Уладзімір Патупчык заяўляе, што гаворка ідзе не пра зніжку, а пра "рынкавыя роўнадаходныя кошты".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі