Віцэ-прэм'ер здзіўлены, што "Хайнекен" у Бабруйску працуе стратна

На гэта намеснік прэм'ер-міністра адвёў тыдзень часу.



Як паведамляе БЕЛТА, віцэ-прэм'ер прыняў удзел у пасяджэнні аблвыканкама, на якім падводзіліся вынікі работы народнагаспадарчага комплексу рэгіёну за 2013 год.



У высокапастаўленага чыноўніка выклікала здзіўленне інфармацыя, што такая буйная і вядомая піваварная кампанія ўжо на працягу шэрагу гадоў працуе стратна ў Беларусі. "Згодна з эканамічным законам такія прадпрыемствы павінны зачыняцца або прадаваць свае актывы больш паспяховым кампаніям. Калі гэтага не адбываецца, значыць, у "Хайнекен" ёсць нейкая іншая крыніца даходу", — лічыць Русы.



Ён адзначыў, што калі прадпрыемства не атрымлівае прыбытак, то і не плаціць падаткі ў бюджэт. Віцэ-прэм'ер лічыць, што гэта ненармальна, тым больш для такога вядомага брэнда, як "Хайнекен".



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі