Віцебскага студэнта падазраюць у забойстве суседа па інтэрнаце

22 снежня зранку віцебскім міліцыянтам паступіла паведамленне, што ў інтэрнаце адной з ВНУ горада знайшлі труп 24-гадовага студэнта.

Вывучыўшы месца здарэння і апытаўшы сведкаў, праваахоўнікі затрымалі 21-гадовага студэнта той жа ўстановы адукацыі. Падазраваны і забіты пражывалі ў адным пакоі. Пасля сумеснага выпіўкі яны пасварыліся. Потым маладзейшы збіў старэйшага рукамі і нагамі так, што той памёр на месцы.

На студэнта пачалкі крымінальную справу за забойства, перадае БЕЛТА. Юнака затрымалі. Следчыя працягваюць працу з ім.

Фота — opgks.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі