Віцебская моладзь адчула сябе "самалійскімі бежанцамі"
У выходныя ў віцебскім пасёлку Альгова прайшла незвычайная ролевая гульня для моладзі. Арганізатарам яе выступіў Чырвоны Крыж. Гульня называецца “Ў бягах”. Яе мэта - даць моладзі на ўласным досведзе адчцуць тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца бежанцы. У гульні ўзялі удзел пяць дзесяткаў хлопцаў і дзяўчат – студэнты ВНУ, навучэнцы тэхнікумаў і каледжаў, школьнікі. Некалькі непаўналетніх школьнікаў мусілі прынесці даведкі ад бацькоў, што тыя дазваляюць дзецям удзельнічаць у гульні. І нездарма – як фізічныя, так і псіхалагічныя нагрузкі былі сур’ёзныя!
“У бягах” хлопцы і дзяўчаты правялі суткі. Яны былі “бежанцамі з Самалі”. Усіх падзялілі на “сем’і” – вялікія, чалавек па дзесяць, як у сапраўдных самалійцаў. Даброты цывілізацыі, кшталту мабільніка, гадзінніка, запалак, цыгарэтаў, адабралі адразу, на “мытні”. Потым гульцам давялося зрабіць “марш-кідок” праз мяжу, сутыкнуцца з “чыноўнікамі”-бюракратамі, жорсткімі “баевікамі”, прыдзірлівымі “супрацоўнікамі міграцыйнай службы”, несумленнымі “праваднікамі”, азлобленнымі “медыкамі”… На суткі кожная сям’я атрымала ежу – дзве сасіскі ды трошкі рысу. Гэтую порцыю дзялілі на ўсіх.
Першая гульня з серыі “Ў бягах” была праведзеная арганізацыяй Чырвонага Крыжа ў Даніі, наступная запланаваная ва Ўкраіне.
Фота Сяргея Серабро, "Народныя навіны Віцебска"