Віцебская падрыўніца хацела пасеяць паніку між супрацоўнікаў КДБ

Нагадаем, выбух адбыўся 11 лістапада 2012 года. Па падазрэнні ў злачынстве была затрыманая жыхарка Віцебска. Паведамляецца, што яна працавала паштаркай, мае спартыўную кар'еру — раней займалася мотакросам, мае званне майстра спорту.



Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", у судзе абвінавачаная прызнала сваю віну і распавяла пра матывах, якія падштурхнулі яе да ўчынку. Жанчына кажа, што хацела пасеяць паніку сярод супрацоўнікаў КДБ. Яна лічыла, што спецслужбы не хочуць шукаць хуліганаў, якія некалькі гадоў таму зрабілі выбух у пад'ездзе яе дома.



Пасля гэтага выпадку жанчына стала збіраць інфармацыю пра выраб самаробных выбуховых прыстасаванняў. Яна рэгулярна выязджала за горад, дзе збірала выбуховыя пакеты і выпрабоўвала іх. Выбух каля будынку КДБ стаў не першым у яе "паслужным спісе". Абвінавачаная прызналася ў яшчэ двух выбухах. Адзін яна зладзіла падчас вулічнага шоў на фэсце "Славянскі базар" у 2012 годзе, другі — на выбарчым участку ў адной з віцебскіх школ. Па звестках СМІ, у другім выпадку жанчыну абурыла, што яе ўнеслі ў выбарчыя спісы пад дзявочым прозвішчам. Абодва выбуховыя прыстасаванні былі невялікай магутнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі