Віцебскія міліцыянты прадухілілі замоўленае забойства

Віцебскія міліцыянты прадухілілі замоўленае забойства

На Віцебшчыне міліцыянты прадухілі замоўленае забойства, паведамляе сайт uvd.vitebsk.gov.by

Увесну міліцыянты даведаліся, што 51-гадовы грамадзянін Арменіі, які жыве ў гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна, актыўна шукае кілера для замоўленага забойства. Ахвярай мусіла стаць 21-гадовая дзяўчына з гэтага ж райцэнтра. За забойства ён абяцаў тысячу долараў.

Выявілася, што год таму мужчына ў ДТЗ страціў 16-гадовага сына. Хлопец у кампаніі ў траўні 2017-га ехаў пасажырам на аўто "Форд Фокус". На закругленні дарогі кіроўца згубіла кантроь над аўтамабілем, яго вынесла на сустрэчную паласу. Там "Форд" на хуткасці ўрэзаўся ў "Ніву", якой кіраваў 75-гадовы мужчына. Ад траўмаў на месцы здарэння памерла 17-гадовая пасажырка Ford, а 16-гадовы пасажыр памёр крыху пазней у лякарні. Кіроўца "Нівы" таксама трапіў у рэанімацыю. 

Паведамлялася, што дзяўчына, якая кіравала "Фордам", атрымала правы за чатыры месяцы да інцыдэнту. Яе прызналі вінаваўцай аварыі і асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калініі-пасяленні ў Гомельскай вобласці.

Каб адпомсціць дзяўчыне за смерць сына жыхар Багушэўска шукаў кілера як у Беларусі, так і ў Расіі. Выканаць забойства пагадзіўся 39-гадовы грамадзянін Беларусі, які жыве ў Расіі. "Далейшая рэалізацыя злачыннага намеру праходзіла пад кантролем аператыўных супрацоўнікаў", — адзначаюць у віцебскай міліцыі.

Паведамляецца, што замоўца стараўся абмяркоўваць усе дэталі злачынства толькі пры асабістых сустрэчах, пазбягаючы як тэлефонных размоў, так і іншых кантактаў праз сродкі камунікацыі. Ён настойваў на тым, каб смерць была пакутніцкай.

Умоўны "кілер" паведаміў замоўцу пра выкананае забойства. У якасці доказу ён даў фатаграфію ахвяры з адрэазанай канечнасцю, зробленую з дапамогай фотамантажу. 

Калі замоўца абмеркаваў аплату выкананай "працы", яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы АМАПу.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Ён знаходзіцца ў ізалятары чаосвага ўтрымання Віцебска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі