Віцебскія мытнікі канфіскавалі 16 тысяч ружаў (фота)
Віцебскія мытнікі канфіскавалі на мяжы болей за 16 тысяч ружаў. Непазначаны ў дакументах тавар выявілі падчас дагляду грузавога аўтамабіля, які ехаў са Славакіі на тэрыторыю ЕАЭС.
У дакументах былі заяўленыя свежазрэзаныя лілеі, гваздзікі і іншыя кветкі, а вось ружы апынуліся “лішнімі”. Кошт нелегальнай партыі кветак ацанілі ў 40 тысяч рублёў. Тавар канфіскаваны, распачаты адміністратыўны працэс, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.