Віцебскія мытнікі спынілі больш за 50 тысяч кантрабандных кветак з Расіі

Віцебскія мытнікі спынілі больш за 50 тысяч кантрабандных кветак з Расіі

"Кветкавую кантрабанду", якую везлі з Расіі ў Беларусь, выявілі віцебскія мытнікі. Як паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта, у нашу краіну незаконне везлі больш за 53 тысячы свежазрэзаных кветак.

Падчас праверкі суправаджальных дакументаў мытнікі выявілі, што на тавар няма фітасанітарнага сертыфіката.

Партыю кветак ацанілі больш як на 380 мільёнаў рублёў.

Парушальніку пагражае штраф з канфіскацыяй тавару.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі