Віцебскія мытнікі спынілі кантрабанду — 425 кг лісічак
Віцебскія мытнікі ў гарадскім пасёлку Лёзна спынілі кантрабанду 425 кг свежых грыбоў. Груз незаконна перавозілі ў Германію, інфармуе прэс-служба Віцебскай рэгіянальнай мытні.
Мытная праверка спыніла фуру DAF, якая следавала на выезд з грузам свежых лісічак. Супрацоўнікі мытні выявілі, што ў фуры перавозяць больш тавару, чым паказваецца ў суправаджальных дакументах. Паводле ацэнак мытнікаў, кошт кантрабанды склаў больш за 4,5 тысячы рублёў.
На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 765 рублёў (30 базавых велічыняў). А фірма-перавозчык можа заплаціць штраф да 50% ад кошту кантрабанды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.