VICIOUS CRUSADE прэзентавалі альбом 10-гадовай даўніны, які аказаўся пустым

У VICIOUS CRUSADE не атрымалася выдаць альбом “The Unbroken” у трэці раз. Але атрымалася прэзентаваць перавыданне ў мінскім Westworld Club. Адзін з самых значных беларускіх метал-гуртоў VICIOUS CRUSADE, які вясной гэтага года выдаў чацвёрты альбом “Freedom Comes”, восенню вырашыў адзначыць 10-годдзе свайго 2-га, самага паспяховага альбома, “The Unbroken” юбілейным перавыданнем.

“The Unbroken” упершыню выйшаў у 1999 годзе на аўдыёкасеце, а пасля двойчы перавыдаваўся на дысках у 2000 і 2003-ім годзе. 10 гадоў таму альбом стаў значнай падзеяй і прынёс гурту папулярнасць за межамі Беларусі. На альбоме музыкі вельмі удала і арыгінальна спалучылі хэві-метал з фолькавым гучаннем, дзякуючы, у тым ліку, вакалу Алены Горных.

Прэзентацыя дыска “The Unbroken” — 10th Anniversary Edition” была запланаваная на 31 кастрычніка, ноч, калі старажытныя кельты святкавалі Хэлоўін, пасля якога наступала цёмная палова году. З гэтай не самай радаснай нагоды публіка усё ж старанна весялілася, а настрой музыкаў і іх самых верных фанатаў быў крыху сапсаваны.







Хто ведае, ці залежала гэта ад таго, што прэзентацыя супала са старажытным паганскім святам, але расійская фірма, якая павінна была адпісаць тыраж юбілейнага “The Unbroken”, дзіўным чынам прыслала пустыя дыскі. Такім чынам, аматары беларуска цяжкой музыкі пазбавіліся магчымасці ў бліжэйшы час пачуць 11 арыгінальных ремайстраваных трэкаў і 4 бонусы, запісаныя з запрошанымі музыкамі і пагартаць якасны буклет на 16 старонках.







Дзве з паловай гадзіны VICIOUS CRUSADE разагравалі гурты NIGHTSIDE GLANCE, AILLION (былая “Стая”), EVIL і SYMPHONY OF SEVEN.




















VICIOUS CRUSADE выйшлі на сцэну ў складзе, які не мяняўся з 2002 году, калі вакалісткай гурта стала Таццяна Лабада. На два гады раней удзельнікамі гурта становяцца басіст Сяргей ’Маркус’ Адзінец, які замяняе Паўла Рэўнава, і скрыпач Баграт Вартанян.


Сяргей ’Маркус’ Адзінец

За час сваёй камандыроўкі ў Галандыю, Дзмітрый Басік пасталеў і набыў знешнасць вельмі сур'ёзнага чалавека.



Таццяна Лабада, па інфармацыі сайта гурта, нарадзілася ў пятніцу 13 у Сібіры, таму, напэўна, ужо з дзяцінства павінна была прадчуваць, што будзе спяваць у метал-гурце. Але не пачатку 2000-ных Таццяна спявала вясёлыя песні пра рамонкі ў поп-рок гурце LONGPLAY.

Падчас канцэрта сталыя прыхільнікі гурта ўзгадвалі мінулае і параўноўвалі вакальныя здольнасці Таццяны з вакалам былой вакалісткі Алены Горных, з якой VICIOUS CRUSADE дасягнулі вяршыні папулярнасці. Параўнані пераважна былі не на карысць Лабады, але, магчыма, таму, што ў маладосці сонца святлейшае, трава зелянейшая і здароўе мацнейшае, а Алена была доўгавалосым кумірам падлеткавых  мараў.
 





Студэнты Лінгвістычнага Ўніверсітэта Дзмітрый Басік, Аляксей Верцель (гітара) і Аляксей Гладыш (бубны) заснавалі гурт VICIOUS CRUSADE у 1996 годзе .










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі