Відэа: Футбаліст брэсцкага "Дынама" забіў гол з вуглавога

Відэа: Футбаліст брэсцкага "Дынама" забіў гол з вуглавога

Паўабаронца футбольнага клуба "Дынама-Брэст" Павел Сядзько адзначыўся голам, які ўжо называюць самым кур'ёзным у сезоне. У матчы 1/8 Кубка Беларусі 23 ліпеня супраць "Гомеля" брэстаўчанін з вуглавога ніжняй падачай пацэліў адразу ў браму гамельчукоў. 

У каментары прэс-службе клуба Сядзько патлумачыў, што такі ўдар атрымаўся выпадкова: "Хацеў аддаць перадачу нізам, а мяч пайшоў у браму".

Сама гульня, дарэчы, скончылася перамогай брэстаўчан з лікам 2:1. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі