Відэа Крыжовага шляху ў Глыбокім
У традыцыйным шэсці вернікаў узялі ўдзел сотні чалавек.
У Глыбокім 3 красавіка прайшоў Крыжовы шлях. Ужо ў пяты раз. І з кожным годам удзельнікаў становіцца ўсё больш. Прысвечаны пакутніцкай смерці Хрыста на крыжы, Крыжовы шлях прайшоў па вуліцах горада вакол тэрыторыі былога кляштара кармелітаў.