Відэа матча "Чэлсі" — ПСЖ і разгрому "Баварыяй" данецкага "Шахцёра"

11 сакавіка прайшлі два матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Чэлсі" ў драматычным матчы ў дадатковы час згуляў унічыю 2:2 з ПСЖ (асноўны час, як і вынік першага матча — 1:1). У выніку, у чвэрцьфінал выйшаў парыжскі клуб, за кошт двух забітых мячоў на чужым полі. Адзначым, што з 31-й хвіліны ПСЖ гуляў у меншасці пасля выдалення за жорсткую гульню Златана Ібрагімавіча.

Мюнхенская "Баварыя" разграміла данецкі "Шахцёр" — 7:0 (першы матч — 0:0). Госці ўжо ад 4-й хвіліны гулялі ў меншасці, быў выдалены Аляксандр Кучар.

Нагадаем, раней у 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў выйшлі "Порту" і мадрыдскі "Рэал".

17 сакавіка ў матчах 1/8 фінала згуляюць "Манака" і "Арсенал" (першы матч — 3:1), "Атлетыка" і "Баер" (0:1), 18 сакавіка — "Барселона" і "Манчэстар Сіці" (2:1), "Барусія" (Дортмунд) — "Ювентус" (1:2).

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі