Відэа: Рабаўнік уцякаў з крамы, цягнучы прадавачку па падлозе
Гродзенская міліцыя шукае мужчыну, які ўчыніў рабаванне ў краме "Вікторыя".
Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, каля адзінаццатай гадзіны дня мужчына зайшоў у краму і паклаў у кошык два кавалкі сыру. Калі ён апынуўся ў "сляпой зоне" відэакамераў, то схаваў тавар з кошыка.
Гэта заўважыла супрацоўніца крамы і папрасіла мужчыну спыніцца. Аднак зламыснік кінуўся ўцякаць з крамы. Жанчына ўхапілася за яго, але гэта не спыніла рабаўніка: некалькі метраў ён цягнуў супрацоўніцу крамы па падлозе.